RSS    

   Беларускае мастацтва. Жывапic

Разам з тыповымі рысамі, уласцівымі сармацкім выявам, у рабоце

прысутнічаюць пэўныя элементы рэнесансу і маньярызму.

У гэты час на Беларусі працуе шмат іншаземных майстроў, сюды

прывозяцца творы з розных еўрапейскіх краін. Разам гэта стварае спрыяльную

глебу для росквіту партрэтнага жанру, для фарміравання яго нацыянальных

рыс.

БЕЛАРУСКАЯ ГРАФІКА 14 - 16 СТАГОДДЗЯЎ

Шляхі развіцця графікі ў 14 - 16 стст. адкрэслены багатымі традыцыямі

папярэдніх гадоў, зменамі ў грамадска-палітычным жыцці дзяржавы,

суіснаваннем двух рэлігій - каталіцызму і праваслаўя. Эвалюцыя гэтага віду

мастацтва звязана з гісторыяй рукапіснай і друкаванай кнігі. У мініяцюрах,

гравюрах старадрукаў знайшлі адлюстраванне новыя стылістычныя плыні, якія

не толькі ішлі за межу краіны, але і фарміраваліся на мясцовай глебе. У

разглядаемый перыяд найбольш пашыранай была кніжная мініяцюра.

Мініяцюры 14-16 стст. маюць шмат агульнага з мастацтвам рукапіснай

кнігі старажытнабеларускіх княстваў. Адхіныя першаўзоры, кананічныя

патрабаванні царквы прымуіалі аўтараў ісці ўслед за візантыйскімі і

балканскімі традыцыямі.

Рукапісы 14-16 стст. упрыгожваліся выявамі людзей, жывёл, фантастычных

істот. Найбольш выдатным узорам можа быць Мсцішскае евангелле. На думку

мастацтвазнаўцаў і гісторыкаў, яно было створана ў Мінску ў 14 ст., адкуль

трапіла ў Мсціж.

Развіццё мініяцюры ў 14 - 16 стст. было імклівым. Стылістычная

накіраванасць выяў мянялася адносна хутка. Так даследчыкі рукапісаў

адзначаюць, што ўжо з 14 ст. пачынаецца адыход ад пануючых візантыйскіх

традыцый, значнае ўзмацненне рэалістычных рыс. Асабліва паказальнымі ў

гэтым плане з'яўляюцца "Лаўрышаўская евангелле" і "Радзівілаўскі летапіс",

"Служэбнік".

З'явай, якая мела для беларускай культуры выключныя па значнасці

вынікі, можна лічыць пачатак кнігадрукавання. Рукапісная кніга не магла

задаволіць патрэб тагачаснага грамадства. Яе магчымасці былі абмежаваны і

даволі вялікім часам выканання, няздольнасцю хутка адрэагаваць на пэўныя

падзеі, існаваннем твора толькі адзіным экземпляры. Кнігадрукаванне адкрыла

шырокі шлях для кніжнай ілюстрацыі, станкавой гравюры.

Развіццё беларускай графікі з другой паловы 16 ст. было вельмі

імклівым. У дракарні Мамонічаў выдаюцца "Трыбунал", "Статут ВКЛ" - юрыдычна

заканадаўчыя кнігі з адпаведным стрыманым мастацкім вырашэннем,

распачынаецца стварэнне станковых твораў - партрэтаў, карт, гарадскіх

відарысаў. Канец 16 ст. адзнаменаваны першымі медзярытамі, што было не

толькі прыкметай часу адзнакай сувязей з заходнееўрапейскімі графічнымі

школамі, але і значным крокам наперад у засваенні распаўсюджанні новых

відаў і тэхнік гравюры.

НАЙБОЛЬШ ЗНАКАМІТЫЯ ПРАДСТАЎНІКІ СУЧАСНАГА МАСТАЦТВА БЕЛАРУСІ

Алейнік Дзмітрый Іванавіч.

Нар. 11.05.1929, г. Беразіно.

Скончыў Мінскае мастацкае вучылішча (1954), Беларускі дзяржаўны

тэатральна-мастацкі інстытут (1960). Вучыўся ў Волкава, У. Сухаверхава, В.

Цвіркі.

Удзельнічае ў выставах з 1961.

Творы экспанаваліся ў Беларусі, Расіі, Казахстане, Фінляндыі, Польшчы,

Малдове, Германіі, Літве, на Украіне, у Чэхаславакіі, Алжыры, Тунісе.

Зберагаюцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь,

грамадскіх і прыватных зборах Беларусі.

Працуе ў галіне станковага і манументальнага жывапісу.

Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1981).

Альшэўскў Дзмітрый Уладзіміравіч.

Нар. 21.09.1953, в. Угольшчына Бялыніцкага раёна. Скончыў Беларускі

дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут (1980), творчыя майстэрні Акадэміі

мастацтваў СССР (1984).

Удзельнічае ў выставах з 1980.

Творы экспанаваліся ў Беларусі, Расіі, Югаславіі, Італіі,Германіі,

Нарвегіі, Даніі, Швецыі.

Зберагаюцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь,

Траццякоўскай галерэі ў Маскве, грамадскіх і прыватных зборах

Беларусі,Расіі, Германіі, Нарвегіі, Даніі, Швецыі, Італіі, Ізраіля, ЗША.

Працуе ў розных жанрах станковага жывапісу і ў манументальна-

дэкаратыўным мастацтве.

Ахрэмчык Віктар Уладзіміравіч.

Нар. 03(16).12.1903, г. Мінск. Памёр 09.03.1971.

Скончыў Вышэйшы мастацка-тэхнічны інстытут у Маскве (1930). Вучыўся ў

Архіпава, К.Істоміна, А.Шаўчэнкі.

Удзельнічае ў выставах з 1921.

Творы экспанаваліся ў Беларусі, Расіі, Венгрыі, Фінляндыі, Малдове.

Зберагаюцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь,

грамадскіх і прыватных зборах Беларусі, Расіі.

Працаваў у галіне станковага і манументальнаг жывапісу.

Народны мастак БССР (1949).

Барабанцаў Віктар Кірылавіч.

Нар. 28.08.1947, г. Гомель.

Скончыў Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут (1978).

Удзельнічае ў выставах з 1976.

Творы экспанаваліся ў Беларусі, Літве, ЗША, на Украіне, у Польшчы.

Зберагаюцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, у

грамадскіх і прыватных зборах Беларусі, Польшчы, Расіі, Кіпра, Украіны.

Працуе ў галіне станковага і манументальнага жывапісу.

Лаўрэат прэміі прафсаюзаў Беларусі (1991).

Баразна Лявон Цімафеевіч.

Нар. 04.02.1929, в. Новае Сяло Талачынскага раёна. Загінуў 15.08.1972.

Скончыў Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут (1968).

Удзельнічае ў выставах з 1957.

Працаваў у жывапісе, графіцы. Даследваў народную творчасць.

Бараноўскі Анатоль Васільевіч.

09.05.1937, г.Мінск.

Скончыў Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут (1965).

Удзельнічае ў выставах з 1965.

Творы экспанаваліся ў Беларусі, Расіі, Балгарыі, Вялікабрытаніі,

Германіі, Даніі, Галандыі, Грэцыі, Італіі, Японіі, Эфіопіі, Ізраілі, ЗША,

Канадзе, краінах Прыбалтыкі і Закаўказзя.

Зберагаюцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, у

грамадскіх і прыватных зборах Беларусі, Расіі, Балгарыі, Вялікабрытаніі,

Германіі, Дані, Галандыі, Грэцыў, Італіі, Японіі, Эфіопіі, Ізраіля, ЗША,

Канады.

Працуе ў жанрах тэматычнай карціны, партрэта, пейзажа, нацюрморта.

Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі (1992).

Бархаткоў Антон Стафанавіч.

Нар. 04(17).01.1917, в. Шчаглоўка Касцюковіцкага раёна.

Скончыў Маскоўскае мастацкае вучылішча Памяці !905 года (1940),

вучыўся ў Маскоўскім мастацкім інстытуце імя Сурыкава (1945 - 1948 ).

Удзельнічае ў выставах з 1943.

Творы экспанаваліся ў Беларусі, Расіі, Бельгіі, Францыі, Германіі,

ЗША, Японіі, Венгрыі, Працуе пераважна ў жанры лірычнага пейзажа.

Гараўскі Апалінар Гілярыевіч.

Нар. 18(30). 01.1833. памёр у 1900.

Вучыўся ўПецярбургскай Академіі мастацтваў (1850--1854), удасканальваў

майстэрства ў Жэневе, Дзюсельдорфе, Рыме, Парыжы.

Працаваў у розных жанрах станковага жывапісу.

Драздовіч Язэп Нарцызавіч.

Нарадзіўся 1(13).10.1888, засценак Пунькі Глыбоцкага раёна. Памёр у1954.

Вучыўся ў Віленскай мастацкай школе (1906--1910).

Працаваў у розных жанрах станковага жывапісу і графікі, кніжнай ілюстрацыі,

даследаваў этнаграфію беларусаў, збіраў фальклор.

Грамыка Віктар Аляксандравіч

Творы зберагаюцца у Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь,

Траццякоўскай галерэі ў Маскве, грамадскіх і прыватных зборах Беларусі,

Украіны.

.01.01.1923,в. Сенькава Магўлёўскага раёна.

Скончыў Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут.

Удзельнўчае ўвыставах з 1947.

Творы экспанаваліся ў Беларусі і амаль усіх краінах былога СССР, Францыі,

Вялікабрытаніі, Германіі, Аўстрыі, Даніі, Італіі, Японіі.

Зберагаюцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь.

Траццякоўскай галерэі ў Маскве, у грамадскіх і прыватных зборах Беларусі,

Расіі, Казахстана, Італіі, Германіі, Японіі, ЗША.

Працуе ў галіне станковага жывапісу.

Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1970).

Народны мастак Беларусі (1991).

Давідзюк Мікола.

Нар. у 1944, Беластоцкае ваяводства (Польшча).

Скончыў Вышэйшую дзяржаўную школу пластычных мастацтваў у Лодзі (1968).

Вучыўся ў С. Фіялкоўскага, С. Бырскага.

Удзельнічае ў выставах з 1969.

Творы экспанаваліся ў Польшчы, Беларусі, Швейцарыі, Вялікабрытаніі,

Чэхаславакіі, Францыі.

Зберагаюцца ў музеях прыватных зборах Польшчы, Беларусі.

Працуе ў галіне станковага жывапісу.

Данцыг Ян Вольфавіч.

Нар. 27.04.1930, г.Мінск.

Скончыў Маскоўскі мастацкі інстытут імя Сурыкава.

Удзельнічае ў выставах з 1958.

Творы зберагаюцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь,

Траццякоўскай галерэі ў Маскве, грамадскіх і прыватных зборах Украіны,

Азербайджана, Бельгіі, ЗША, Ізраіля, Галандыі, Канады, Італіі.

Працуе урозных жанрах станковага жывапісу, найбольш вядомыя яго тэматычныя

карціны і партрэты.

Драздовіч Язэп Нарцызавіч

Нар. 1.(13).10.1988, засценак Пунькі Глыбоцкага раёна.

Памёр у 1954 годзе.

Вучыўся ў Віленскай мастацкай школе (1906—1910).

Працаваў у розных жанрах станковага жывапісу і графікі, кніжнай ілюстрацыі,

даследваў этнаграфію беларусаў, збіраў фальклор.

Жукоўскі Станіслаў Юльянавіч.

Нар. 1(13).05.1875, в. Ендрыхаўцы Ваўкавыскага раёна. Памёр у жніўні 1944

года.

Скончыў Маскоўскае вучылішча скульптуры і дойлідства (1901).

Удзельнічае ў выставах з 1985.

Творы зберагаюцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь,

Траццякоўскай галерэі у Маскве, Рускім музеі ў Санкт-Пецярбурзе, грамадскіх

і прыватных зборах Польшчы, Украіны, Літвы, Расіі.

Пісаў пераважна пейзажы, інтэр’еры, нацюрморты.

Задорын Андрэй Германавіч.

Нар. 22.08.1960, в. Бярозаўка Пермскай вобласці (Расія).

Скончыў Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут (1984), творчыя

майстэрні Акадэміі мастацтваў СССР (1990).

Удзельнічае ў выставах з 1982.

Творы зберагаюца ў музеях і прыватных калекцыях Беларусі, Расіі, Францыі,

Германіі, ЗША, Ізраіля, Канады.

Працуе ў розных жанрах стнаковага жывапісу.

Залоўная Наталля Мікалаеўна.

Нар. 23.05.1960, г. Мінск.

Скончыла Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут (1985).

Удзельнічае ў выставах з 1987.

Творы зберагаюцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі .Беларусь,

Траццякоўскай галерэі ў Маскве.

Залозны Мікалай Рыгоравіч

Нар. 16.10.1925, в. Княжычы Браварскага раёна Кікўскай вобласці. Памёр

17.04.10.1982

Скончыў Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут (1959).

Удзельнічае у выставах з 1959.

Творы зберагаюцца ў грамадскіх і прыватных зборах Беларусі.

Пісаў тэматычныя карціны, нацюрморты, пейзажы, партрэты.

Качан Кастусь Іванавіч.

Нар. 04.03.1950, в. Лаўрышава Навагрудскага раёна.

Скончыў Беларускі дзяржаўны універсітэт (1975).

Удзельнічае ў выставах з 1980.

Творы зберагаюцца ў музеях і прыватных калекцыях Беларусі, Літвы, Расіі,

Германіі, Бельгіі, Ізраіля, Югаславіі, Вялікабрытаніі, Паўднёвай Карэі,

Польшчы.

Працуе ў розных жанрах станковага жывапісу.

Кожух Уладзімір Уладзіміравіч.

Нар. 07.03.1953, г. Драгічын Брэсцкай вобласці.

Скончыў Мінскае мастацкае вучылішча імя А. Глебава (1972), Беларускі

тэатрльна-мастацкі інстытут (1978), творчыя майстэрні Акадэміі мастацтваў

СССР (1984).

Творы зберагаюцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, у

прыватных калекцыях Германіі, Ізраіля, Італіі, Францыі, Зша, Югаславіі,

Польшчы.

Працуе ў розных жанрах станковага жывпісу.

Ксяндзоў Алесь Паўлавіч

Нар. 18.08.1954, в. Баравыя Крупскага раёна.

Скончыў Рэспублўканскую школу-інтэрнат па музыцы і выяўленчаму мастацтву

імя

І. Ахрэмчыка (1972), Беларускі дзяржаўны тэтральна мастацкі інстытут

(1978), творчыя майстэрні Акадэміі мастацтваў СССР (1984).

Удзельнічае ў выставах з 1976.

Працуе у розныз жаграх станковага жывапісу.

Літвінава Зоя Васільеўна.

Нар. 27.11. 1938, в. Ст.Сяло Веткаўскага раёна.

Скончыла Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут (1967).

Удзельнічае ў выставах з 1962.

Творы зберагаюцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь,

Рускім музеі у Санкт-Пецярбурзе, грамадскіх і прыватных зборах Беларусі,

Расіі, Аўстрыі, Германіі, ЗША, Італіі.

Працуе у розных жанрах станковага жывапісу.

Малішэўскі Альгерд Адамавіч.

Нар. 08.09.1922, г.Бабруйск. Памёр 22.11.1989.

Скончыў Харкаўскі мастацкі інстытут (1952).

Удзельнічае ў выставах з 1956.

Пісаў тэматычныя карціны, партрэты, пейзажы, нацюрморты.

Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1977).

Маркавец Віктар Пятровіч.

Нар. 05.08.1947, г. Докшыцы.

Скончыў Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут (1971).

Удзельнічае ў выставах з 1972.

Працуе ў розных жанрах станковага жывапісу і ў дэкаратыўна-прыкладным

мастацтве.

Лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1980).

Масленікаў Павел Васільевіч

Нар. 01 (14).02.1914, в. Нізкая вуліца Магілёўскага раёна. Памёр

06.09.1995.

Скончыў Віцебскае мастацкае вучылішча (1938), Інстытут жывапісу, скульптуры

і архітэктуры імя Рэпіна ў Ленінградзе (1953).

Удзельнічае ў выставаз з 1951.

Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1954).

Народны мастак Беларусі (1994).

Русак Галіна.

Нар. у 1930, г. Навагрудак.

Скончыла Ратгерскі універсітэт у ЗША: магістр бібліятэчных навук (1956),

магістр гісторыі мастацтва (1976).

Удзельнічае ў выставах з 1969.

Творы экспанаваліся ў ЗШа, Канадзе, Беларусі.

Зберагаюцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, грамадскіх

і прыватных зборах ЗША.

Працуе у розных жанрах станковага жывапісу.

Селяшчук Мікалай Міхайлавіч

Нар. 04.08.1947, в. Велікарыта Маларыцкага раёна.

Скончыў Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут (1976).

Удзельнічае ў выставах з 1966.

Працуе ў станковай і кніжнай графіцы, станковым жывапісе.

Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь (1992).

Стальмашонак Уладзімір Іванавіч

Нар. 06.02.1928, г. Мінск

Скончыў інстытут жывапісу , скульптуры і архектуры імя І.Рэпіна ў

Ленінградзе (1957).

Удзельнічае ў выставах з 1957.

Працуе у станковым жывапісе і манументальна-дэкаратыўным мастацтве.

Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1981).

Народны мастак БССР (1988).

Сумараў Васіль Фёдаравіч.

Нар. 07.12.1938, г. Мінск.

Скончыў Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут (1965).

Удзельнічае ў выставах з 1966.

Піша тэматычныя карціны, пейзажы, нацюрморты.

Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1981).

Змест рэферата

Характарыстыка мастацтва першабытнага ладу на тэрыторыі Беларусі -----------

2 стр.

Выяўленчае мастацтва старажытных зямель Беларусі ---------------------------

---------6 стр.

Мастацтва Беларусі 14-16 стагоддзяў ----------------------------------------

------------------9 стр.

Жывапіс Беларусі 14-16 стагоддзяў ------------------------------------------

--------------------11 стр.

Беларуская графіка 14-16 стагоддзяў ----------------------------------------

--------------------13 стр.

Найбольш знакамітыя прадстаўнікі сучаснага мастацтва Беларусі---------------

------14 стр.

Страницы: 1, 2, 3, 4, 5


Новости


Быстрый поиск

Группа вКонтакте: новости

Пока нет

Новости в Twitter и Facebook

                   

Новости

© 2010.