RSS    

   Беларускае мастацтва. Жывапic

залатыя, сярэбраныя і пазалочаныя пласціны, на якіх змешчаны выявы Хрыста,

Іаана, Марыі, Мацфея, Пятра, Паўла, некаторых іншых святых.

МАСТАЦТВА БЕЛАРУСІ 14 - 16 СТАГОДДЗЯЎ

З другой паловы 13 стагоддзя пачынаецца працэс уваходжання беларускіх

зямель у склад Вялікага княства Літоўскага. Ён суправаджаўся значнымі

зменамі, як у сацыяльна-палітычным, эканамічным,так і культурным жыцці.

Гэта быў час, напоўнены важнымі гістарычнымі падзеямі.Утварэнне Вялікага

княства Літоўскага і далучэнне да яго беларускіх зямель абумовілі мноства

прычын. Сярод галоўных - пагроза з боку Тэўтонскага ордэна і

татараманголаў. Менавіты яны падштурхоўвалі як літоўскіх так і беларускіх

князёў да аб'яднання. Працэс фарміравання Вялікага княства Літоўскага быў

працяглым. Дынастычныя шлюбы, пагадненні (у рэдкіх выпадках закон) паміж

асобнымі княствамі прывялі да федаратыўнага аб'яднання. У ім вядучую ролю

адыгрывалі старажытнарускія формы кіравання дзяржавай з адпаведнымі

законамі, мовай, рэлігіяй.

Пасля смерці вялікага князя Гедыміна (1341) і адносна кароткага

перыяду адасаблення некаторых тэрыторый на чале дзяржавы становіцца сын

Гедыміна Альгерд (час княжання 1345 - 1377 гг.). Яго намаганнямі ўладанні

Вялікага княства Літоўскага пашыраюцца і ўключаюць Чарнігава-Северскія,

Валынскія, Пераяслаўскія землі, Смаленскае княства, а таксама тэрыторыі ў

басейнах Днястра, Паўднёвага Буга, Паўднёправага Падняпроўя. У выніку

ваенных дзеянняў з Маскоўскім княствам у 1368 - 1372 гадах да княства былі

далучаны значныя раёны на Паўночным Ўсходзе да Мжайска і Каломны.

У 1377 годзе на княжацкі прастол узыходзіць сын Альгерда Ягайла. З

гэтага часу пачынаецца складаны перыяд барацьбы за ўладу ў княстве паміж

братам Адьгерда Кейстутам, яго сынам Вітаўтам і Ягайлам. Але яна вымушана

была спыніцца ў сувязі з узмацненнем агрэсіі Тэўтонскага ордэна. Такая ж

небяспека пагрыжала і Польскаму каралеўству. Таму ў 1385 годзе ў замку

Крэва быў заключаны саюз (унія), па якому Ягайла абвяшчаўся польскім

каралём і атрымліваў новае імя Ўладыслаў 1. Ён быў павіне пасля шлюбу з

польскай каралевай Ядвігай далучыць да Польшчы Вялікае княства Літоўскае і

ўвесці ў ім каталіцкую рэлігію. Гэта паслужыла пачаткам вострай

унутрыдзяржаўнай барацьбы, якую ўзначаліў гродзенскі князь Вітаўт (брат

Ягайлы). Ягайла і польскія магнаты вымушаны былі змяніць умовы Крэўскай

уніі. Па заключанаму у Востраве 5 жніўня 1392 года пагадненне, за Вялікім

княствам Літоўскім захоўвалася самастойнасць, а вялікім князем быў

абвешчаны Вітаўт.

З гэтага часу правы карэннага насельніцтва праваслаўнага веравызнання

пачынаюць паступова абмяжоўвацца, а роля беларускай культуры, раней

афіцыйнай у дзяржаве, памяншацца.Разам з тым узнікненне Рэчы Паспалітай

садзейнічала пашырэнню разнастайных сувязей з краінамі Заходняй Еўропы.

Беларускае мастацтва 14 - 16 стагоддзяў нясе на сабе адбітак праблем і

супярэчнасцей грамадска-палітычнага жыцця дзяржавы. Яго развіццё было

бурным і імклівым. У гэты час назіраецца актыўнае засваенне традыцый

рэнесанснай культуры, якая ўзбагачаецца нацыянальнымі рысамі. Не малую ролю

адыграла таксама і багатая мастацкая спадчына старажытнабеларускіх

княстваў, уздзеянне якой было вельмі значным. Пашырэнне ўзаімасувязей з

заходнееўрапейскімі краінамі, перш за ўсё ў релігійных межах, спрыяла

распаўсюджванню раманскага, гатычнагу стыляў. Іх актыўнае ўваходжанне ў

мастацкаю практыку абумовілі і асабістыя, унутрыдзяржаўныя прычыны.

Засваенне новых мастацкіх стыляў адбывалася ў розных відах культуры

няроўна.

Культурнае жыццё на Беларусі ў 14 -- 16 стагоддзях было акрэслена

гуманістычнай асветніцкай дзейнасцю выдатных прадстаўнікоў літаратуры - Ф.

Скарыны, М. Гусоўскага.

ЖЫВАПІС БЕЛАРУСІ 14—16 СТАГОДДЗЯЎ

У 14—16 стагоддзяў адбываецца імклівае развіццё выяўленчага мастацтва

–жывапісу, графікі, скульптуры. Іх вызначае шэраг ўзаемазвязаных стыляў -

готыка, рэнесанс, маньерызм. На характар выяўленчага мастацтва аказалі

таксама значнае ўздзеянне багатыя традыцыі візантыйскай і старажытнарускай

культуры.

Мастацву Беларусі 14 - 16 стагоддзяў уласціва цікавасць да паказу

багатага унутранага свету асобы, яе маральнага аблічча. У жывапісе 14 - 16

стагоддзяў назіраецца імкненне да экспрэсіі, дынамікі, паказу драматычных

сітуацый. Менавіта ў 14 - 16 стагоддзях пачынаецца фарміраванне свецкіх

форм мастацтва, якія да гэтуль не набылі адпаведных жанравых адрозневанняў.

Асабліва інтэнсіўна ў адзначаный перыяд развіваецца партрэт. Акрамя яго

мастакі звярталіся да манументальных выяў, пісалі абразы.

Аб манументальным жывапісе 14 - 16 стагоддзяў больш вядома з

літаратурных і архіўных крыніц. Іх данныя сведчаць , што фрэскавымі

роспісамі былі ўпрыгожаны княжацкія палацы ў Віцебску, Троках, Крэве,

Гродне, Віцебску, Полацку, цэрквы,касцёлы. Гэты жывапіс не захаваўся да

нашага часу.

Самым значным помнікам манументальнага жывапісу 15 стагоддзя, удзел у

стварэнні якога прымалі беларускія мастакі, з'яўляюцца роспісы капліцы св.

Тройцы ў Люблінскім замку. Плоскасці сцен асноўнага аб'ёму храма, яго

апсіда, скляпенні пакрываюць сюжэтныя кампазіцыі, арнаментальныя выявы. Па

сваіх мастацкіх, стылістычных якасцях, зменах у размяшчэнні асобных сцен

яны нагадваюць больш ранні жывапіс, напрыклад, храмаў Бельчыцкага

Барысаглебскагаманастыра ў Полацку, фрэскавыя цыклы наўгародскай царквы

Фёдара Страцілата. Гэта асаблівасць, а таксама надпіс у самой капліцы даюць

падставы сцвярджаць, што яе фрэскаве ўбранне было выкана беларускімі

жывапісцамі, якімі кіраваў майстр Андрэй.У 14 - 16 стагоддзях разам

зманументальным інтэнсіўна развіваецца станковы жывпіс. Аб найбольш ранніх

творах вядома з літаратурных крыніц, у якіх згадваюцца асобныя абоазы і

партрэтныя выявы, даецца іх апісанне. Беларускі іканапіс разглядаемага

перыяду вызначаецца моцным уздзеяннем візантыйскіх і старажытна рускіх

традыцый. Але яны не столькі захоўваюцца, колькі развіваюцца і

удасканальваюцца мясцовв\ымі майстрамі, якія выпрацоўваюць самастойныя

правілы і схемы выяўлення святых, евангельскіх сюжэтаў, вышукваюць найбольш

дасканалыя тэхнічныя прыёмы.

Для беларускіх абразоў 14 - 16 стагоддзяў адметным з'яўляецца шырокае

выкарыстанне дэкаратыўна-пластычных сродкаў - разьбы і лепкі па ляўкасу,

расфарбоўкі фону, разнастайных накладных элементаў, пакрыцця жывапіснай

паверхні ахоўным лакам з яечнага бялку або смалы.

З 16 ст. у беларускім іканапісе назіраюцца пэўныя зрухі, звязаныя з

удзеяннем Адраджэння і маньерызму. На змену вытанчаннасці і ўмоўнасці

вобразаў прыходзіць канкрэтнасць, вызначаная жыццёвая пераканаўчасць.

Мастакоў пачынаюць хваляваць магчымасць увасаблення разнастайных чалавечых

пачуццяў, каларытных дэталяў рэальнага жыцця. Гэты працэс ішоў павольна.

Прыкметы моцнага ўздзеяння рэнесансных традыцый відавочны ў абразах

"Лука і Сымон", "Павел і Іаан","Іакаў і Іуда", якія складалі апостальскі

чын іканастаса Сымонаўская царквы ў Кажан-Гарадку. Яны адлюстроўваюць

найбольш прагрэсіўную лінію ўразвіцці тагачаснага эканапісу. Архаічнае

плынь знайшла таксама шырокае распаўсюджанне ў 16 ст., відавочна у такіх

творах, як "Нараджэнне Багародзіцы" з в. Ляхаўцы Малырацкага раёна,

"Параскева-Пятніца" са Случчыны.

Для беларускага жывапісу 16 ст. адметнай рысай было уздзеянне для

эканапісу прёмаў на алтарныя абразы. Адбывалася спалучэнне

заходнееўрапейскіх уплываў з візантыйскастаражытнакіеўскай асновай.

Зараджэнне партрэтнага жанру у 14 - 15 стст. было прадыктавана усім

ходам развіцця беларускай культуры, фарміраваннем у царкоўнай ідэалогіі

ідэй свецкага мастацтва. Ужо ў фрэсках Спаса-Праабражэнскай царквы ў

Полацку бачна партрэтныя рысы.

Сваеасаблівай з'явай партрэтнага жанру 16 - пач. 18 ст. з'яўляецца

сармацкі партрэт. Чалавек у такіх твроах паказваўся па вызначанай схеме - у

парадлным аддзенні, у акружэнні прадметаў, што адлюстроўвалі не толькі

мадэль, яе унутраны свет, характар, але і перадавала прынадлежнасць да той

ці іншай саслоўнай групы насельніцтва, дазваляла даведацца аб палажэнні

асобы ў грамадстве.

Да ліку найбольш выдатных помнікаў адносіцца партрэт Юрыя Радзівіла.

Мадэль у ім паказана ў поўны рост у акружэнні шматлікіх дэталяў. Дзякуючы

ім, а таксама надпісу, можна даведацца аб партрэтуемым, аб месцы паказанац

асобы ў тагачасным грамадстве.

Акрамя Вільні, Нясвіжа, Супрасля, буйным цэнтрам партрэтнага жывапісу

16 ст. з’яўляўся Слуцк. Тут пры двары князёў Алелькавічаў працавала

некалькі майстроў. Магчыма аднаму з іх належыць партрэт Кацярыны Слуцкай.

Страницы: 1, 2, 3, 4, 5


Новости


Быстрый поиск

Группа вКонтакте: новости

Пока нет

Новости в Twitter и Facebook

                   

Новости

© 2010.