Белорусский фольклор
пара года, кожны сезонна-вытворчы перыяд мелі адпаведныя абра-ды, звычаі,
павер’і, песеннае суправаджэнне. Агульнай у іх была шырокая аграрная
аснова, мэтавая ўстаноўка, паасобныя матывы, што вынікалі з яе. Усе
каляндарныя абрадава-песенныя комплексы былі прасякнуты думкай аб будучыні
роду, сям’і, клопатам пра тое, каб у найспрыяльнейшы час засеяць ніву,
вырасціць і захаваць ад стыхій ураджай, зберагчы статак ад паморку і дзікіх
звяроў, у пару сабраць плён. Аднак толькі гэтай, галоўнай, функцыяй змест
каляндарна-абрадавай паэзіі не вычэрпваўся. Мела яна і гулліва-пацешлівае
прызначэнне, а таксама немалое эстэтычнае значэнне.
Зімовы перыяд у сялянскім каляндары меў падрыхтоўчы характар. Абрады і
песні зімовага цыкла былі накіраваны на тое, каб загадзя, наперад
паўплываць на будучы ўраджай, захаваць азімыя пасевы, рунь на палях.
Веснавыя абрады і песні павінны былі асвячаць сабою асабліва адказны
перыяд у жыцці старажытнага земляроба – пачатак палявых работ, час веснавых
усходаў, выгану жывёлы на пашу.
Летнія абрады і песні прызначаліся зберагчы збажыну ў пару даспявання,
паспрыяць паспяховаму збору ўраджаю.
Асенні перыяд земляробчага каляндара быў бедны на абрады. Звязаны з
уборкай яравых, выбаркай, апрацоўкай ільну, засяваннем азімых – заканчэннем
палявых работ, ён характарызаваўся дамінаваннем у песнях перадвясельных
матываў, развіццём у іх моцнага лірычнага пачатку.
Замовы.
Замовы (у народзе яшчэ называюць загаворамі, нагаворамі, шэптамі) – гэта
славесныя формулы, якім надавалася магічнае значэнне. Замовы – від народнай
творчасці, які ў сучасны момант у жывым бытаванні амаль не сустракаецца.
У мінулым замовы былі шырока распаўсюджаны ў быце і мелі чыста
ўтылітарнае значынне: з дапамогай слова, магічнага дзеяння ператварыць
жаданае ў рыальнасць, падобным выклікаць падобнае.
Нягледзячы на пашыранасць сярод сялянства, замовы больш за ўсё
знаходзіліся на ўзбраенні вузкай групы людзей – “прафесіяналаў”, так званых
шаптуноў, чараўнікоў, ведзьмароў, якія з мэтай замацавання ў насельніцтва
веры ў магічную сілу слова нярэдка выкарыстоўвалі рацыянальныя сродкі
народнай медыцыны, чым забяспечвалі больш устойлівае месца гэтаму віду
творчасці ў народзе.
Прынята дзяліць замовы на некалькі тыматычных груп:
1. Замовы, звязаныя з гаспадарчай дзейнасцю чалавека (паляванне,
рыбацтва, пчалярства, збор ягад, грыбоў, захаванне жывёлы, ураджаю);
2. Замовы супраць хвароб;
3. Замовы, звязаныя з сямейнымі адносінамі і прыватным бытам (сюды
адносяцца таксама прысушкі і адсушкі – любоўныя замовы);
4. Замовы, звязаныя з грамадскімі адносінамі і г.д.
Замовы каштоўныя тым, што ў іх знайшлі адлюстраванне асаблівасці
гаспадарчага, грамадскага і духоўнага жыцця чалавека. Яны з’яўляюцца
помнікамі мастацкага слова народа.
Прыказкі і прымаўкі.
У афарыстычнай творчасці беларускага народа прыказкі і прымаўкі
карыстаюцца найбольшай папулярнасцю. Яны ярка адлюстроўвалі багаты працоўны
і жыццёвы вопыт народа, яго мудрасць, псіхалогію і светапогляд, маральна
этнічныя і эстэтычныя ідэалы.
Прыказкі і прымаўкі ўзніклі яшчэ ў дакласавым грамадстве. У некаторых з
іх адбіліся язычніцкія ўяўленні пра сусвет, прыроду, чалавека, расліны,
жывёл. Кожная эпоха пакідае пасля сябе велізарныя пласты прыказак і
прымавак: у іх адлюстроўвалася жыццё ў часы прыгону, ва ўмовах жорсткай
капіталістычнай эксплуатацыі, раскрываюцца карэнныя змены ў жыцці і побыце
народа ў сучаснасці. Ў прыказках і прымаўках эпохі феадалізму выразна
адбілася тэма прыгоннага жыцця, паказана стаўленне народа да паноў і іх
падданых.
Прыказкі вучаць любіць свой край, Радзіму, яе герояў і ненавідзець
ворагаў. Трапна выказвае народ свае думкі пра шчасце, лёс і долю, дабро і
зло.
Увогуле, прыказкі і прымаўкі – гэта своеасаблівая энцыклапедыя жыцця
народа ў розныя гістарычныя эпохі.
Загадкі.
Загадка – кароткае паэтычна-вобразнае апісанне прадмета або з’явы, якое
даецца, як правіла, у форме пытання і адгадваецца па другарадных адзнаках,
па прыкметах падабенства.
Лічыцца, што галоўная функцыя загадкі – развіваць ў чалавека мастацка-
вобразнае мысленне, паэтычны погляд на рычаіснасць. У мінулым загадка
служыла сродкам выпрабавання разумовых здольнасцей, іншасказальная,
загадкавая форма з поспехам выкарыстоўвалася ў ваенных і пасольскіх
справах. Загадкі, песні-загадкі надзвачай шырока ўжываліся ў вясельных
абрадах, напрыклад, з мэтай “праверкі” разумовай сталасці жаніха.
Доўгімі зімовымі вечарамі моладзь і старэйшыя людзі, сабраўшыся ў якой-
небудзь хаце, арганізоўвалі займальныя спаборніцтвы загадачнікаў. Яна
пашырала кругагляд чалавека, развівала яго фантазію, кемлівасць,
назіральнасць, трэніравала памяць, прывучала да развагі, аналізу.
Цяпер гэты старажытны жанр страціў сваю сур’ёзную актыўна-грамадскую
функцыю і стаў сродкам забавы і пацехі – творчасцю дзяцей і для дзяцей.
Каштоўнасць традыцыйнай загадкі ў тым, што яна ў высокапаэтычнай форме
адлюстравала гаспадарчую і працоўную дзейнасць чалавека, яго жыццёвы вопыт,
быт, працу, фауну, флору, будову сусвету і да нашых дзён мае вялікае
эстэтычна-мастацкае значэнне для выхавання дзяцей.
Казкі.
Сярод апавядальных жанраў беларускай вуснапаэтычнай творчасці шырынёй
ахопу жыццёвых з’яў, глыбінёй абагульнення, яркасцю створаных вобразаў
вылучаюцца казкі. Тэрмін “казка” аб’ядноўвае розныя па форме і зместу
апавядальныя творы: пра жывёл і птушак, пра фантастычных пачвар і
непераможных асілкаў, пра кемлівага сялянскага сына Несцерку і ненажэрных
крывасмокаў-паноў, пра хітруна-злодзея і служкаў культу, пра мудрую
дзяўчыну і языкатую жонку і інш. Сярод розных, але ў асноўным блізкіх паміж
сабой азначэнняў казкі, якія прыводзяцца ў навуковай літаратуры, найбольш
прыдатным можна лічыць наступнае: казка – гэта мастацкае вуснае апавяданне
сацыяльна-бытавога, фантастычнага або авантурна-навелістычнага зместу, якое
адлюстроўвае рэчаіснасць пры дапамозе мастацкай выдумкі і заключае ў сабе
дыдактычна-павучальны сэнс.
Казкі ўзніклі ў глыбокай старажытнасці і заўсёды былі непарыўна звязаны
з шматгранным жыццём народа, яго барацьбой з сіламі прыроды, а ў класавым
грамадстве – за роўнасць, сацыяльную справядлівасць. Казкі як творы
сапраўднага мастацтва задавальнялі эстэтычныя запа-трабаванні народа і ў
той жа час былі важным сродкам пазнання навакольнага свету і абагульнення
працоўнага вопыту многіх пакаленняў, а таксама сродкам выхавання.
Класіфікацыя казак даволі ўмоўная. Звычайна іх падзяляюць на казкі аб
жывёлах, чарадзейныя, або міфічныя, і сацыяльна-бытавыя. Кожная з груп
беларускіх казак вылучаецца асаблівасцямі зместу, сістэмай вобразаў,
характэрнымі прыёмамі мастацкага адлюстравання рэчаіснасці. Усім ім
уласціва высокае паэтычнае майстэрства. Беларускія казкі маюць шмат
агульнага з казкамі іншых народаў, асабліва славян, але ў той жа час
узбагачаюць казачны эпас славянскіх народаў новымі сюжэтамі, ідэямі,
вобразамі.
Ў наш час казачная традыцыя паступова затухае, але многія казкі трывала
захоўваюцца ў народным рэпертуары і па-ранейшаму выконваюць значную ролю ў
выхаванні падрастаючага пакалення. У апошнія гады ў розных раёнах Беларусі
было запісана шмат гэтых твораў, у асноўным казкі пра жывёл і чарадзейныя,
якія карыстаюцца асаблівай увагай дзіцячай аўдыторыі. Былі выяўлены і
таленавітыя казачнікі, рыпертуар якіх вылучаецца багаццем і разнастайнасцю,
а майстэрства выканання прыцягвае шырокую аўдыторыю. Ад 20 да 30 твораў
расказалі К. Мельнікава, Ф. Вяргун, С. Ляўчэня. Як і ў мінулым, сярод
сучасных казачнікаў можна вылучыць два тыпы: імправізатараў, якія ў межах
традыцыі свабодна абыходзяцца з матэрыялам, і традыцыяналістаў, што строга
прытрымліваюцца вядомай сюжэтнай схемы і нават вядомага ім тэксту.
Легенды і паданні.
Да легенд звычайна адносяць трывала замацаваныя ў фальклорнай традыцыі
вусныя апавядальныя творы, ў аснове якіх ляжыць фантастычны вобраз або
ўяўленне, звязаныя з гісторыяй людзей або тлумачэннем розных прыродных і
грамадскіх з’яў. У больш вузкім разуменні, якога прытрымліваюцца некаторыя
даследчыкі, легендамі з’яўляюцца толькі творы на біблейскія сюжэты, г.зн.
апакрыфічныя творы.
Легенды – мастацкія творы, але даменантнай ў іх з’яўляецца не
эстэтычная, як ў казках, а пазнавальная функцыя.
Беларускія легенды разнастайныя па тэматыцы. У апублікаваных запісах
прадстаўлены легенды касмаганічныя, этнагенічныя, гістарычныя, апакрыфічныя