RSS    

   Реферат: Гісторыя развіцця ЭВМ электронная пошта

I.  ЭВМ на эл. лямпах, хуткасць дзеяння 20000 аперацый у секунду, для кожнай машыны існуе свая мова праграмавання(“БЭСМ”. “Страла”).

У 1960г. у ЭВМ былі ўведзены транзістьары, вынайдзеныя ў 1948г., яны блі больш надзейнымі, даўгавечнымі, мелі вялікую аператыўную памяць.

         II. У якасці носьбітаў інфармацыі выкарыстоўвалася магнітная стужка (“Мінск-2”, “Урал-14”).

         III. З’явіліся першыя інтэгральныя схемы (ІС), якія атрымалі шырокае распаўсюджванне. ІС-гэта крышталь, плошча якого 10мм2. 1 ІС здольна замяніць 1000 транзістараў. З’явілася магчымасць апрацоўваць адразу некалькі праграм.

         IV. Упершыню сталі прымяняцца вялікія інтэгральныя схемы (ВІС), якія па магутнасці былі прыкладна роўнымі 1000 ІС. Гэта прывяло да зніжэння кошта вытворчасці камп’ютэраў. У 1980г. цэнтральны працэсар невялікай ЭВМ стала магчымым размясціць на крыштале плошчай ¼ дзюйма (“Ілліяк”, “Эльбрус”).

ЭВМ V пакалення

         ЭВМ IV пакалення не атрымалі шырокага распаўсюджвання з-за сваёй спецыфікі. Гэта з’яўлялася асноўным стымулам для распрацоўкі ЭВМ V пакалення, прычым ставіліся зусім іншыя задачы, чым пры распрацоўцы ЭВМ I-V пакаленняў. Новай задачай з’яўлялася стварэнне штучнага інтэлекту машыны (магчымасць рабіць высновы з прадстаўленых фактаў), магчымасць увода інфармацыі ў ЭВМ пры дапамозе голаса, розных выяваў. Гэта дазволіла карыстацца ЭВМ усм карыстальнікам, нават тым, хто не мае спецыяльных ведаў у гэтай вобласці. ЭВМ стала памочнікам людзям ва ўсіх абласцях.

ІІ

Лакальныя  і габальныя сеткі. Электронная пошта.

         Лакальная сетка ўяўляе сабой набор камп’ютэраў, перэфірычных канструкцый (прынтэраў і да т.п.) і камутацыйных канструкцый, злучаных кабелямі. У якасці кабеля выкарыстоўваецца “тоўсты” кааксіяльны кабель, “тонкі” кааксіяльны кабель, кручаная пара, валаконна-аптычны кабель. “Тоўсты” кабель, у асноўным, выкарыстоўваецца на працяглых участках, калі патрэбна высокая прапускная здольнасць. Валаконна-аптычны кабель дазваляе ствараць працяглыя ўчасткі без рэтранслятараў пры недасягаймай для другіх кабеляў хуткасці і надзейнасці. Аднак кошт кабельнай сеткі на яго аснове даволі высокі, і таму ён не знайшоў пакуль шырокага прымянення ў лакальных сетках. У асноўным лакальныя камп’ютэрныя сеткі ствараюцца на базе “тонкага” кабеля або кручанай пары.

         Першапачаткова сеткі ствараліся па прынцыпу “тонкага” Ethernet. У аснове якога - некалькі камп’ютэраў з сеткавымі адаптарамі, злучаных паслядоўна кааксіяльным кабелем, прычым усе сеткавыя адаптары выдаюць свой сігнал на яго адначасова. Недахопы гэтага прынцыпа выявіліся пазней.

         З ростам памераў сетак паралельная праца многіх камп’ютараў на адзіную шыну стала практычна немагчымай: узаемныя ўплывы адзін на аднаго значна ўзраслі. Выпадковыя паломкі каасільнага кабеля надоўга выводзілі ўсю сетку са строя. А вызначыць месца разрыву або ўзнікненне праграмнай няспраўнасці, якая “заткнула” ўсю сетку, стала практычна немагчыма.

         Таму далейшае развіццё камп’ютарных сетак адбывалася па прынцыпах структурырывання. У гэтым выпадку кожная сетка складваецца з набора ўзаемазвязаных участкаў-структур.

         Кожная структура ўяўляла сабой некалькі камп’ютэраў з сеткавымі адаптарамі, кожны з якіх злучаны адзельным провадам - кручанай парай - з камутатарам. Пры неабходнасці развіцця да сеткі проста дабаўлялі новую структуру.

          

Лакальная сетка

         Значная частка камп’ютэраў заходняга свету аб’яднана ў сетку. Таму асаблівую ўвагу распрацоўшчыкаў сталі прыцягваць так званыя лакальныя сеткі (LAN). Лакальныя вылічальныя сеткі адрозніваюцца ад іншых тым, што яны звычайна абмежаваныя геаграфічнай вобласцю ( адзін пакой, адзін будынак, адзін раён).

Глабальныя сеткі

         Для падключэння выкарыстоўваюцца тэлефонныя лініі. Працэс перадачы дадзеных павінен адбывацца ў форме электрычных хістанняў-аналавага гукавага сігнала, у той час, калі у камп’ютэры інфармацыя прадстаўлена ў выглядзе кодаў. Для таго каб перадаць інфармацыю ад камп’ютэра праз тэлефонную лінію, коды павінны быць ператвораны ў электрычныя хістанні. Гэты працэс носіць назву мадуляцыі. Для таго каб адрасат змог прачытаць на сваім камп’ютэры тое, што яму прыслалі, электрычныя ваганні павінны зноў быць ператворанымі ў машынныя коды-дэмадуляцыя. Прылада, якая ажыццяўляе ператварэнне дадзных з лічбавай формы, у якой яны захоўваюцца ў камп’ютэры, у аналагавую (электрычныя хістанні), у якоя яны могуць быць перададзены па тэлефонным лініям, і назад называецца мадэм (скарочана адмадулятар і дэмадулятар). Камп’ютэр у гэтым выпадку павінен мець спецыяльную тэлекамунікацыйную праграму, якая кіруе мадэмам, а таксама адпраўляе і атрымоўвае паслядоўнасці сігналаў перадаваймай інфармацыі.

Разгледзім найбольш папулярны від выкарыстання глабальнай сеткі Internet, а менавіта электронную пошту.

Электронная пошта.

Для таго каб мець магчымасць абменьвацца лістамі па электроннай пошце, карыстальнік павінен стаць кліентам адной з камп’ютэрных сетак. Як і ў тэлефонных сетках, кліенты камп’ютэрных сетак называюцца абанентамі.

Для кожнага абанента на адным з сеткавых камп’ютэраў выдзяляецца вобласць памяці - электронная паштовая скрынка. Доступ туды ажыццяўляецца паводле адраса, які паведамляецца абаненту, і паролю, які абанент прыдумвае сам. Пароль вядомы толькі абаненту і сеткаваму камп’ютэру. Кожны абанент электроннай пошты можа праз свой камп’ютэр і мадэм паслаць ліст любому абаненту, зазначыўшы ў пасланні яго паштовы адрас. Усе лісты, што паступаюць на некаторы паштовы адрас, запісваюцца ў выдзеленую для іх вобласць памяці сеткавага камп’ютэра. Сеткавы камп’ютэр, які ўтрымлівае паштовыя скрынкі называецца хост камп’ютэра (ад host-“гаспадар”). Існуюць два асноўных спосаба прыёма электроннай пошты. Першы называецца off-line (па-за лініяй), заключаецца ў тым, што пры кожным сеансе сувязі камп’ютэра абанента з сеткавым камп’ютэрам адбываецца абмен лістамі ў аўтаматычным рэжыме: усе пасланні, што прыйшлі на адрас абанента адпраўляюцца на яго камп’ютэр. Назва off-line падкрэслівае той факт, што азнаямленне з лістамі і іх чытанне адбываецца, калі сувязь з сеткавым камп’ютэрам ужо завершана.

Другі спосаб, які, натуральна, называецца on-line ( на лініі), заключаецца ў тым, што абанент падчас сеанса сувязі со свайго камп’ютэра атрымоўвае магчымасць звярнуцца да сваёй паштовай скрынкі, прачытаць лісты, калі яны ёсць. Некаторыя пасланні можна выдаліць, не чытаючы, на другія-адразу даць адказ, скарыстаўшыся клавіятурай свайго камп’ютэра. Можна таксама адаслаць ўсе раней загатаваныя лісты, якія з’яўляюцца тэкставымі файламі. У рэжыме on-line абанент не карыстаецца аўтаматычным рэжымам, а адсылае ўсе лісты сам, зазначаючы іх адрасы і аддаваючы адпаведную каманду сеткаваму камп’ютэру.

Адзін камп’ютэр можа абслугоўваць некалькіх абанентаў. У выпадку выкарыстання  on-line сеткі, кожны карыстальнік ажыццяўляе сувязь з камп’ютэрнай сеткай і выконвае неабходныя маніпуляцыі для атрымання або адпраўкі інфармацыі адпаведна сваім задачам подчас сеанса сувязі.

Для абанентаў сеткі off-line існуе магчымасць мець асобную скрынку на адным камп’ютэры. Кожны абанент карыстаецца толькі сваёй паштовай скрынкай, а адсыланне і атрыманне лістоў, сувязь з тэлеканферэнцыямі і звароты да базаў дадзеных для ўсіх абанентаў, што карыстаюцца гэтым камп’ютэрам, ажыццяўляецца аўтаматычна  ў момант сеанса сувязі з камп’ютэрнай сеткай. Такая складаная арганізацыя абмена інфармацыяй пры выкарыстанні аднаго камп’ютэра прывяла да небходнасці выдзялення спецыяльнага адміністратара для каардынацыі ўсяго абмена інфармацыяй, ажыцяўлення сеансаў сувязі і знаходжанне заблукаўшых лістоў.

Адрасацыя

Адрас электроннай пошты, так як і звычайны паштовы адрас паінен утрымліваць усю неабходную інфармацыю для таго, каб ліст дайшоў да адрасата, у любую кропку зямнога шара. Электронны, як і паштовы адрас, складаецца з дзвюх частак:

1) раздзел “Куды”-утрымлівае ўказанне на хост камп’ютэра

2) раздзел “Каму”-утрымлівае імя абанента.

У розных сістэмах выкарыстоўваюцца розныя спосабы прадстаўлення адраса. Напрыклад, у сістэме INTERNET раздзела “Куды” і “Каму” аддзяляюцца знакам "@", прычым злева зазначаецца “Каму”. Напрыклад, user@adonis.iasnet.ru, дзе user-імя абанента, а adonis.iasnet.ru-імя хост камп’ютэра (adonis) і указанне, як яго зайсці. Раздзел “Куды” мае іерархічную структуру. Узроўні іерархіі называюцца доменамі (domain-уладанне) і аддзелены кропкамі. Колькасць доменаў у адрасе не абмежавана. Самы правы домен уяўляе сабой домен верхняга ўзроўню. У дадзеным выпадку ru-код Расіі. Для ўсіх краін існуюць двухлітарныя коды. Напрыклад:

au - Аўстралія,

br - Бразілія,

by - Беларусь,

ca - Канада,

cn - Кітай,

de - Германія,

jp - Японія,

ua - Украіна,

uk - Вялікобрытанія,

us - ЗША.

Домен верхняга ўзроўню не абавязкова з’яўляецца кодам краіны. Ніжэй прыведзены прыклады некалькіх доменаў верхняга ўзроўню, якія выкарыстоўваюцца ў ЗША:

COM – камерцыйныя організацыі і бізнэс;

EDU –адукацыйныя ўстановы;

NET - структурные арганізацыі сістэмы;

ORG – непрыбытковыя арганізацыі;

INT - міжнародный домен.

Домен другога ўзроўню дае ўдакладненні для пошука хост камп’ютэра. Гэта можа быць код горада або рэгіёна, у ЗША-штата. У нашым выпадку домен другога ўзроўню паказвае на камп’ютэрную сетку Інстытута Аўтаматызаваных сістэм (iasnet).

Для таго каб напісаны вамі ліст дайшоў да адрасата, то трэба змясціць яго ў канверт, напісаць адрас і адправіць па пошце. Адрасат, атрымаўшы ліст, акрамя свайго адраса знойдзе на канверце некаторыя дадатковыя дадзеныя, якія могуць аказацца патрэбнымі.

Па аналогіі з канвертам кожны электронны ліст мае так званую “шапку”.

 У залежнасці ад таго, якая тэлекамунікацыйная сістэма выкарыстоўваецца, структура адраса можа выглядаць па-рознаму.

Структуру электроннага паслання ў сістэме INTERNET выглядае наступным чынам:

From: User Name <user@adonis.iasnet.ru>

Date:2, November 1998 14:25

To: user1@adonis.iasnet.ru

Cc: user2@adonis.iasnet.ru

Bcc: user3@adonis.iasnet.ru

Subject: Hello

Першы радок паведамляе адрас і імя адправіцеля. Радок, што пачынаецца з Date, утрымлівае дату і час (калі пасланне было адаслана). Далей зазначаецца адрас атрымальніка. У радку, які пачынаецца з Сс указваецца адрас, якому адсылаецца копія пісьма. У наступным радку ўказваецца адрас карыстальніка, якому адпраўляецца нябачная для адрасата копія ліста. Такіх радкоў можа быць некалькі або ня быць ніводнага. У наступным радку зазначаецца змест ліста, яго загаловак. У перадапошнім радку зазначаецца індэфікатар паслання, яго ўнікальны нумар. Калі гэты ліст адпраўлены ў адказ на нейкае іншае пасланне, то нумар гэтага зыходнага ліста зазначаецца на апошнім радку. Для першапачатковых, ініцыятыўных лістоў гэты радок адсутнічае.

Аднак дакладны парадак радкоў “шапкі” ліста можа змяняцца ад сістэмы да сістэмы. Акрамя таго, у яе могуць дабаўляцца дадатковыя радкі, напрыклад Importance-важнасць

паслання. Зазначаны ў прыкладзе склад “шапкі” з’яўляецца абавязковым, паколькі ўсе яго кампаненты маюць вялікае значэнне для правільнай дастаўкі ліста. 


Страницы: 1, 2


Новости


Быстрый поиск

Группа вКонтакте: новости

Пока нет

Новости в Twitter и Facebook

                   

Новости

Обратная связь

Поиск
Обратная связь
Реклама и размещение статей на сайте
© 2010.