RSS    

   Фольклорная спадчына

Фольклорная спадчына

Беларускi дзяржаўны тэхналагiчны унiверсiтэт

на тэму

«Беларускi фальклор – скарбнiца этнiчнай культуры беларусаў»

Студэнт 1-ага курса, факультэта ХТ i Т,

палiграфiчнае абсталяванне i сродкi апрацоукi iфармацыi,

Левiн Дзмiтрый Уладзiслававiч.

Мiнск. 1999 г

Змест.

Уступ

2. Беларускiя казкi

2.1 Казкі пра жывёл

2.2 Чарадзейныя казкі

2.3 Сацыяльна – бытавыя казкi

3. Анекдоты

4. Легенды

5. Прымхліцы

6. Паданнi

7. Бываліцы

8. Загадкi

Уступ

Казка

На календары вечнасці - канец XX стагоддзя, эпоха навукова - тэхнічнай

рэвалюцыі, эпоха біёнікі і электронікі... Узброены ведамі чалавек

ужо абганяе сёння самую смелую казачную фантазію, самыя

няўрымслівыя мары. Фантазію казак абганяе, а сама казка, як ні

дзіўна, не старэе, у нябыт не адыходзіць. Можна нават сказаць -

наадварот, у апошні час попыт на гэты від вуснапаэтычнай народнай

творчасці прыкметна ўзрос і працягвае павышыцца. Гэта датычыць,

зразумела, і беларускага казачнага эпасу, беларускай казкі.

Жывая цікавасць, якую выклікае беларуская народная казка ў

сучаснага чытача, не выпадковая: яна абумоўлена, несумненна, яе

высокімі ідэйна - мастацкімі якасцямі і непаўторнай нацыянальнай

своеасоблівасцю. Глыбокая народная мудрасць, высокая паэтычнасць

вобразаў, нязломная і светлая вера ў чалавека, у яго сілы і

магчымасці, маральная цнатлівасць і чысціня, непараўнаны,

непераймальны гумар і вострая сатыра, прастата і даступнасць

зместу, займальнасць апавядання і, нарэшце, сапраўднае моўнае

чарадзейства, - вось некаторыя з гэтых вартасцей, якія заўсёды

прываблівалі і прывабліваюць да беларускай казкі ўдзячных чытачоў і

слухачоў.

Усе беларускія казкі класіфікуюцца звычайна па трох асноўных

раздзелах: казкі пра жывёл, чарадзейныя казкі і сацыяльна - бытавыя.

Казкі пра жывёл лічацца найбольш старажытнымі па паходжанні,

змястоўнай сутнасцю сваёй яны ўзыходзяць яшчэ да такіх ранніх форм

першабытнага светапогляду, як анімізм (адушаўленне) і антрапамарфізм

(ачалавечванне). Трэба бачыць у іх таксама і далёкія водгукі

татэмізму - адной з самых старажытных рэлігій чалавецтва, сутнасць

якой складала вера ў татэма - агульнага для данага роду і якой-

небудзь жывёлы ці расліны продка.

Чарадзейныя казкі па сваім паходжанні таксама належаць да

найбольш старажытных. Галоўнае ў іх зместе - гэта мары і

спадзяванні людзей на лепшае жыццё ў будучым, іх імкненні пакараць

сабе сілы прыроды і перамагчы сацыяльнае зло, а таксама іх

барацьба з чужаземнымі ворагамі - заваёўнікамі. Гэты змест

раскрываецца своеасабліва - у вобразах і карцінах фантастычных,

звышнатуральных, цудадзейных.

Сярод навелістычных сацыяльна - бытавых казак найбольш

каштоўнасць у беларускім фальклоры маюць, несумненна, казкі

антыпанскія і антыцаркоўныя, пазначаныя вострай сацыяльнай

накіраванасцю. Колькасць і тых і другіх вельмі значная. Прычыну

гэтага трэба бачыць у тым, што беларускі селянін цярпеў не толькі

жорсткі сацыяльны прыгнёт, увасоблены ў вобразе пана - прыгонніка,

але таксама цярпеў і жахлівы ўціск нацыянальны і рэлігійны.

Адмоўны персанаж баларускіх антыпрыгонніцкіх казак - амаль заўсёды -

пан-чужаземец, які не толькі лупіў тры скруры з мужыка, але яшчэ

і таптаўся па ягонай душы, насміхаўся з яго мовы і звычаяў,

бесперапынна абражаў яго нацыянальную годнасць.

Гэтак жа бязлітасна, як з панамі, абыходзіцца герой

беларускіх казак і са «святымі айцамі» ўсіх масцей : папамі,

ксяндзамі, дзякамі. Прадметам сатырычнага адлюстравання ў

антыклерыкальных казках часцей за ўсё з’яўляюцца такія тыповыя

рысы духоўнікаў, як ханжанства і крывадушнасць, прагавітасць і

нахабства, паразітызм і амаральнасць.

Значную частку беларускага казачнага эпасу складаюць творы, у

якіх высмейваюцца і ганьбуюцца розныя заганы ў чалавечым характары

- такія, скажам, як непачцівыя адносіны да бацькоў, нетактоўнасць,

зайздрасць, дурнота, імкненне пажывіцца за чужы кошт і многія

іншыя. Гэтыя творы, адлюстроўваючы этычныя погляды народа, яго

маральныя прынцыпы, яго разуменне дабра і зла, называюць усе рэчы

сваімі імёнамі, недвухсэнсоўна і ясна, не прыбегаючы да алегорый,

не карыстаючыся намёкамі. Многія з іх з’яўляюцца ўзорамі сатырычнай

і гумарыстычнай творчасці народа.

Лёс розных жанраў беларускага казачнага эпасу склаўся

неаднолькава. Сярод сучасных запісаў казак пра жывёл і чарадзейных

новых, не вядомых раней сюжетаў, амаль не сустракаюцца. У

параўнанні з гэтымі казкамі, жывыя традыцыі якіх відавочна

затухаюць, пэўнай жыццястойкасцю і жыццяздольнасцю вылучаюцца казкі

сацыяльна - бытавога зместу і рэалістычнага характару. Характэрныя

змены назіраюцца ў змесце і паэтыцы тэкстаў, якія бытуюць :

прыкметнае парушенне і разбурэнне кананічнай формы, адаптацыя фабулы

ў адпаведнасці з сучаснымі ідэйна - эстэтычнымі патрабаваннямі,

адчувальныя, з аднаго боку, страты ў апісальнасці, у малыўнічасці,

у казачнай абраднасці і , з другога боку, узмацненне прытчавасці,

прыспешванне цікавасці і скарачэнне шляху да закладзенага ў творы

маральна - філасофскага сэнсу, жыццёвага ўрока, павучання. Тлумачыцца

гэта не толькі сучаснымі ўмовамі бытавання казак, але і

псіхалогіяй сённяшняга спажыўца фальклору.

За доўгія стагоддзі свайго існавання народная казка ўвабрала

ў сябе пачуцці і думкі многіх пакаленняў, абагульніла сацыяльны і

мастацкі вопыт тысяч і мільёнаў людзей, і таму набыла такія

ідэйна - мастацкія вартасці, такую глыбіню зместу і дасканаласць

паэтычнай формы, што і сёння можа служыць адным з магутных

сродкаў маральнага, сацыяльнага і эстэтычнага выхавання моладзі.

Анекдот

Адносіны да анекдота ў сучаснай айчыннай фалькларыстыцы можна

характарызаваць як досыць супярэчлівыя. На думку адных даследчыкаў

народнай творчасці, анекдоты - гэта тыя ж самыя сацыяльна - бытавыя

казкі, толькі значна меншага, невялікага аб’ёму ; прынцыповых

адрозненняў ад названага жанру казак у іх няма. Ёсць, аднак, і

іншы пункт гледжання, паводле якога анекдот, пры ўсёй яго

несумненнай блізкасці да сацыяльна - бытавой казкі, з’яўляецца

асобным жанрам народнай вусна - апавядальнай творчасці. Больш таго -

жанрам незвычайна актыўным і жыццяздольным у нашы дні, чаго нельга

сказаць ні пра казкі, ні пра легенды і прымхліцы, ні пра

паданні і бываліцы.

У чым жа трэба бачыць жанравую адметнасць анекдота ў

параўнанні з казкамі? Па-першае, анекдот - твор цалкам сатырычнай

або гумарыстычнай прыроды, твор абавязкова, папросту кажучы, смешны.

Па-другое, анекдот вызначаецца гранічнай сцісласцю мастацкай формы;

у адрозненне ад казкі, ён абавязкова аднаэпізодны, не ведае

разгорнутай экспазіцыі, дыялог яго вельмі не многаслоўны, дзеянне

завязваецца, развіваецца і даходзіць да кульмінацыі імгненна. Па-

трэцяе, гэта - эстэтычны «эфект нечаканасці» ў канцоўцы твора:

анекдот абавязкова заканчваецца неспадзяванай сатырычнай або

гумарыстычнай развязкай, у якой скандэнсавана ўся ударная сіла

камічнага, увесь смех.

У аснову многіх анекдотаў пакладзены, трэба думаць, сапраўдныя

недарэчныя, смешныя выпадкі і здарэнні, якія мелі месца ў жыцці.

Але ў большасці сваёй яны, несумненна,- плод фантазіі народа, яго

Страницы: 1, 2


Новости


Быстрый поиск

Группа вКонтакте: новости

Пока нет

Новости в Twitter и Facebook

                   

Новости

© 2010.